“Тры мушкецёры” па-французску – з Венсанам Каселем і новым персанажам – Ганібалам

Кінапрадзюзар Дзімітры Рассам аб’яднае свае сілы са студыяй Pathé дзеля здымкаў двухсерыйнай адаптацыі Аляксандра Дзюма  “Тры мушкецёры”, паведамляе Variety.  На рэалізацыю класічнага французскага шэдэўра запланавана выдаткаваць 60 мільёнаў еўра. У акторскім складзе – Франсуа Сівіль, Ева Грын і Венсан Касель у ралях Д’Артаньяна, Міледзі і Атоса.

Рэжысёрам двух фільмаў “Тры мушкецёры – Д’Артаньян” і “Тры мушкецёры – Міледзі” стане Мартэн Бурбулон. Мацье Дэлапорт і Александр дэ ла Патэльер напісалі сцэнар абодвух фільмаў паводле класікі Дзюма.

Фільмы будуць здымацца адначасова, гэтым летам, у Францыі.

Лічыцца , што гэта самы амбіцыйны кінапраект, абвешчаны ў Францыі, калі не ў Еўропе (за выключэннем Вялікабрытаніі), з самага пачатку пандэміі.

У гучны акцёрскі склад, які змешвае акцёраў-ветэранаў і пачаткоўцаў, таксама ўваходзяць Вікі Крыпс у якасці аўстрыйскай каралевы Ганны, Піо Мармаі ў ролі Партоса, Рамэн Дзюрыс у ролі Араміса, Луі Гарэль у ролі караля Людовіка XIII і брытанец Олівер Джэксан-Коэн у ролі герцага Букінгемскага, а таксама ўзыходзячая французская зорка Ліна Кудры ў ролі Канстанцыі Банасье.

Акторскі склад іншых роляў, такіх як Рышэлье, будзе прадстаўлены ў бліжэйшыя тыдні. Адаптацыя таксама прадставіць новага персанажа Ганібала, заснаванага на сапраўднай гісторыі Луі Аніабы, першага чорнага мушкецёра ў гісторыі Францыі.

“Мы адчуваем вялікую адказнасць за абарону творчасці Дзюма, прапаноўваючы сапраўдную і захапляльную кінематаграфічную сагу для сённяшняй аўдыторыі”, – сказаў Расам, адзін з вядучых французскіх прадзюсараў.

Расам сказаў, што ў рамках праекта ўсе героі будуць заснаваны на існуючых гістарычных постацях, як гэта зрабіў Дзюма, а таксама будзе ўключаць новых персанажаў, такіх як Ганібал, каб арганічна ўзбагаціць “незвычайнае” палатно Дзюма

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»