“Mercedes-Benz” адклікае больш за 1,3 мільёна аўтамабіляў

Кампанія “Mercedes-Benz” адклікае больш за 1,3 мільёна аўтамабіляў, таму што праграмнае забеспячэнне ў іх сістэмах экстранага выкліку можа адпраўляць недакладныя звесткі аб месцы аварыі, паведамляе Associated Press.

Рашэнне аб адкліканне было прынята пасля таго, як Mercedes-Benz правёў раследванне аб аварыі ў Еўропе, дзе аўтаматычная сістэма экстранага выкліку адправіла недакладнае месца знаходжанне аўтамабіля. Пад час расследавання, былі выяўленыя і іншыя падобныя сітуацыі. Прадстаўнік кампаніі заявіў, што ў ЗША такіх выпадкаў зарэгістравана не было.

Адкліканне будзе датычыцца мноства аўтамабіляў з 2016 па 2021 годы выпуску. У тым ліку класіфікаваныя CLA, GLA, GLE, GLS, SLC, A, GT, C, E, S, CLS, SL, B, GLB, GLC і G. кампанія Daimler Vans таксама абвясціла аб адкліканні аўтамабіляў Metris 2016-2020 і Sprinter 2019-2020.

Mercedes-Benz заявіла, што правядзе аднаўленне праграмных сістэм бясплатна. Чакаецца, што адкліканне пачнецца 6 красавіка.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»