Сяргей Чэрачэнь

Кіраўнік партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» патлумачыў сваю пазіцыю наконт Усебеларускага народнага сходу.

– Як экс-кандыдат у прэзідэнты, старшыня партыі, бізнесмен і чалавек, які адказна ставіцца да сваіх слоў і ўчынкаў, я рабіў, раблю і буду рабіць толькі тое, што сапраўды неабходна для маіх выбаршчыкаў і нашай краіны, – гаворыць Сяргей. – Для тых, хто не зразумеў: мая партыя магла б разглядаць Усебеларускі народны сход як пляцоўку для абмену думкамі і абмеркавання плана развіцця Беларусі, але цяпер гэта немагчыма.

Я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі абодва бакі будуць вымушаны дамаўляцца, але гэта відавочна не сёння. Сёння апазіцыя і ўлада вельмі далёкія адзін ад аднаго і не гатовы вырашаць існуючыя праблемы.

Я заўсёды адкрыты да дыялогу і гатовы сумесна знаходзіць шляхі вырашэння складаных сітуацый. Усебеларускі народны сход не адлюстроўвае інтарэсаў маіх выбаршчыкаў і не дае магчымасці вырашыць праблему палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага крызісу.

Я буду назіраць за мерапрыемствам, але сярод удзельнікаў мяне не будзе.

Публікацыя – з № 10 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: