Ігар Барысаў

Прэзідыум БСДП лічыць, што Усебеларускі народны сход з’яўляецца
кансультацыйным мерапрыемствам прыхільнікаў дзеючай улады, аднак не
беларускага народа і не палітычных партый.

“Прэзідыум БСДП мяркуе, што пытанні па выхадзе з палітычнага крызісу не могуць разглядацца на Усебеларускім народным сходзе праз неканстытуцыйнасць гэтага мерапрыемства і неўпанаважанасць яго ў пытанні прыняцця рашэнняў, – гаворыцца ў адпаведнай заяве афіцыйна зарэгістраванай партыі. – Гэты сход не будзе спрыяць адзінству і кансалідацыі беларускага народа, а толькі ўзмоцніць супрацьстаянне ўлады з народам. Прэзідыум БСДП падкрэслівае, што гатовы абмяркоўваць шляхі па выхадзе з палітычнага крызісу і стабілізацыі сітуацыі ў краіне. З улікам непрызнання міжнароднай супольнасцю парламента і Аляксандра Лукашэнкі ў якасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапануе распачаць перамовы для выхаду з палітычнага крызісу з лідарамі грамадскай думкі пры пасрэдніцтве АБСЕ, БСДП і іншых дэмакратычных палітычных партый. Да пачатку правядзення перамоў прапануем у аднабаковым парадку распачаць амністыю грамадзянак і грамадзян, якія асуджаны па палітычных матывах і прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі”.

Публікацыя – з № 10 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: