“Свет крышталяў” у батанічным садзе
Фотаздымак Дар'і Гаўрылавай. Скульптурная кампазіцыя "КосмоLove", аўтары: С.Возісаў, А.Мядзведзеў

Сёння ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё VI-га Фестывалю-конкурсу ледзяных і снежных скульптур “Свет крышталяў”.

Хоць у зімку батанічны сад і схаваны пад снегам, але зараз ён упрагожаны цудоўнымі лядовымі і снежнымі скульптурамі, што ствараюць казачную атмасферу і святочны настрой.

У фестывалі бяруць удзел восем каманд прафесійных скульптараў і дзесяць студэнцкіх каманд профільных факультэтаў дзяржаўных устаноў адукацыі.

6 лютага – ўрачыстае адкрыццё фестывалю, і ўзнагарода пераможцаў. Выстава ледзяных скульптурпрацягне працаваць да 14 лютага.

На тэрыторыі саду працуюць гандлёвыя кропкі і можна сагрэцца гарачай гарбатай і пачаставацца слодычамі. Акрамя гэтага, кожны наведвальнік выставы можа сагрэцца ў аранжарэі батанічнага саду – уваход вольны. І можна адчуць кантраст паміж марозна-лёдавай выставай і трапічнай экспазіцыяй. Жадаючым экскурсаводы батанічнага саду могуць правесці займальныя экскурсіі па аранжарэі.

Уваход на тэрыторыю батанічнага саду – платны: 10.00 бел. рублёў. Ільготны квіток – для: студэнтаў, навучэнцаў, пенсіянераў, бацькоў шматдзетных сем’яў, супрацоўнікаў акадэміі навук – 5.00 бел. рублёў.

Бясплатнае наведванне прадугледжана для інвалідаў ўсіх груп, сіротаў, вайскоўцаў тэрміновай службы.

Фотаздымкі аўтара.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»