
«Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціў пра пачатак прыёму твораў маладых літаратараў, да ўдзелу ў конкурсе «Экслібрыс» імя Ніла Гілевіча.
Удзельнікам можа стаць творца ва ўзросце да 35 гадоў. Дасылаць можна літаратурныя працы, якія да гэтуль не былі нідзе апублікаваныя. Жанры твораў толькі тыя, у якіх працаваў Ніл Гілевіч: вершы, паэмы, пераклады, эсэ.
Прымацца тэксты на конкурс будуць да 1 верасня 2021 года. А падвядзенне вынікаў запланавана на дзень нараджэння Ніла Гілевіча – 30 верасня.
Творы пераможцаў, па выніках конкурсу, будуць апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» і штомесячніку «Літаратурная Беларусь» пры газеце «Новы Час».
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе «Экслібрыс» можна даведацца на сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!