Мастак Мікола Купава, які стварыў эталон нацыянальнага сцяга, адзначае 75-годдзе
Фота: “Радыё Свабода”. Мікола Купава

Міколе Купаве замаўлялі экслібрысы Ларыса Геніюш і Уладзімір Караткевіч. Яго творамі на гістарычныя тэмы аздабляў сваю прадукцыю сталічны хлебазавод. У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся Мікола Купава ў Оршы ў 1946 годзе. Жыве ў Мінску. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі і экслібрысу. Даследуе беларускую архітэктуру, у прыватнасці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.

У 2020 годзе мастак перахварэў на каранавірус, ляжаў у шпіталі, але акрыяў ад хваробы, паведамляе “Наша Ніва”.

Поделиться ссылкой: