Фота drive2.com

Дыстрыб’ютар Liqui Moly ў Беларусі разарваў кантракт з брэндам. Беларуская кампанія незадаволеная “палітычным рашэннем” брэнда адмовіць у падтрымцы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

“Гэтая палітызаваная заява камерцыйнай арганізацыі робіць немагчымым наша далейшае супрацоўніцтва з гэтым пастаўшчыком па цалкам відавочных для ўсіх прычынах”, — гаворыцца ў заяве.

Для Liqui Moly гэта наўрад ці будзе значнай стратай, бо рынак Беларусі невялікі, перадае “Еўрарадыё”. Цікава, што дыстрыбʼютарам выступае фірма “ОБК Групп”. Яе звязваюць з зяцем былога прэмʼера Беларусі Сяргея Сідорскага.

Liqui Moly адмовілася спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі следам за Nivea, Škoda і Tissot. Нямецкая кампанія па вытворчасці аўтамабільных алеяў патлумачыла сваё рашэнне цяперашняй сітуацыяй у Беларусі, а таксама палітыкай урада, абыходжаннем з дэманстрантамі і відавочнымі парушэннямі правоў чалавека.

Поделиться ссылкой: