255 мільёнаў штатных працоўных месцаў страчанаe ў 2020 годзе

48
255 мільёнаў штатных працоўных месцаў страчанаe ў 2020 годзе
Фота: ilo.org

Крызіс, выкліканы каронавірусам, адбіўся на занятасці людзей прыкладна ў чатыры разы мацней, чым глабальны эканамічны крызіс 2009 года.

З пункту гледжання агульнага ўздзеяння пандэміі ў 2020 г. новыя штогадовыя ацэнкі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) пацвярджаюць, што каронавірус выклікал масавыя збоі ў свеце працы. У 2020 годзе ў параўнанні з чацвёртым кварталам 2019 года было страчана 8,8 % сусветнага працоўнага часу, што эквівалентна 255 мільёнам штатных працоўных месцаў, пры ўмове 48-гадзіннага працоўнага тыдня. Гэтыя страты былі глабальнымі і беспрэцэдэнтнымі – заяўляе МАП у сваім апублікаваным Маніторынгу «COVID-19 і свет працы».

Чвэрць мільярда жыхароў планеты засталіся з-за коронавируса без працы

Паводле маніторынгу, 71% страт занятасці (81 мільён чалавек) адбыўся ў форме бяздзейнасці. Многія людзі перасталі працаваць з-за лакдаўна. У выніку сумарныя даходы работнікаў у свеце скараціліся на 8,3% – на 3,7 трыльёна даляраў, што склала 4,4% глабальнага ВУП.

Праблемы на рынку працы ў перыяд пандэміі ў большай ступені закранулі жанчын. Сярод іх працу страціла 5%. У мужчын – 3,9%. Моладзь пацярпела больш. Так узроставая група 15-24 года скарацілася на 8,7%, сярод дарослых – 3,7%.

У спісе найбольш пацярпелых бізнэсаў: гасцінічны, вытворчасць, харчовая індустрыя і раздробны гандаль.

Эксперты МАП спадзяюцца на аднаўленне рынку працы ў шэрагу краін у другім паўгоддзі 2021 года.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!