Гомельшчына: трэцяя крымінальная справа за абразу Лукашэнкі

225
трэцяя крымінальная справа за абразу Лукашэнкі

Крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі завялі супраць жыхара Рэчыцы Уладзіміра Міхалкі. Яго затрымалі і змясцілі ў гомельскае СІЗА яшчэ ў снежні, а стала вядома толькі зараз, паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт Рalesse.press.

Паводле Рэчыцкага райаддзела Следчага камітэта, яшчэ 1 верасня мінулага года, калі ў дачыненні да Уладзімір Міхалка вёўся адміністрацыйны працэс, ён на вуліцы Савецкай, у раённай бальніцы, у будынку РАУС ды іншых грамадскіх месцах публічна выказваў абразы на адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Міхалка ў гэты час, сцвярджае следчы, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Крымінальную справу на падставе ч.1, арт. 368 Крымінальнага кодэкса супраць Уладзіміра завялі толькі праз тры месяцы пасля падзеі, бо ён нібыта хаваўся і затрымаць яго міліцыянерам адразу не ўдалося.

На Гомельшчыне гэта ўжо трэцяя крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

16 снежня Хойніцкі раённы суд прысудзіў Аляксею Раманаву, інваліду з Гомеля, хвораму на анкалогію, год турмы за абразу Лукашэнкі. Інваліда адразу ўзялі пад варту. Цяпер Аляксей, па звестках праваабаронцаў, знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.

29 снежня, суддзя Брагінскага раённага суда Марыя Гаўрыленка, прызнала вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі і пакарала двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на “хімію”)  мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу. Гэты 25-гадовы вальшчык лесу, будучы на падпітку, падчас затрымання міліцыяй таксама адпускаў непрыстойныя словы на адрас кіраўніка дзяржавы.

Суды ў Хойніках і Брагіне праходзілі ў закрытым рэжыме.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!