Юрый Дзяшук

У горадзе Бярозаўка Лідскага раёна затрымалі незалежнага журналіста Юрыя Дзяшука.

Як паведамляюць правабаронцы, разам з ім затрыманы брат днямі асуджанага ў Лідзе актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка.

Не выключана, што затрыманні звязаны з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі 18 студзеня ў Лідскім судзе палітвязня Вітольда Ашурка.

Пасля таго, як суддзя Максім Філатаў абвесціў вырак Ашурку – 5 гадоў пазбаўлення волі – прысутныя ў зале галосна крычалі “Ганьба!” і “Жыве Беларусь!”.

20 студзеня ў Лідзе, па інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, затрымалі 8 чалавек, якія прыйшлі ў суд падтрымаць іншага актывіста, адміністратара тэлеграм- канала «Дошка ганьбы Ліда» Івана Каспяровіча.

Пяцярых з іх адпусцілі без пратаколаў, а трое былі апытаныя ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 339 («Хуліганства») і таксама адпушчаны.

Крымінальная справа заведзена па факце непрыстойных дзеянняў у судзе падчас абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»