
Вядомая праз пратэсты ў Брэсце актывістка Алена Гнаўк скіравала зварот да Пуціна.
У ім пенсіянерка прапануе расійскаму кіраўніку знайсці кампраміс паміж пратэстоўцамі і Лукашэнкам, хоць і папракае Пуціна за падтрыманне дыктатара. Яна дае час на адказ да 1 лютага і пытаецца, ці хоча ён паўтарэння беларускага сцэнара.