Будзем помніць цябе, Васіль Майсеевіч!

1058
Васіль Гарошка

На 80-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Васіля Майсеевіча Гарошкі.  Хто са старэйшых журналістаў з ім не быў знаёмы! Ён стаў знакавай асобай яшчэ ў далёкія шасцідзясятыя-сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя, калі працаваў галоўным аграномам калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна. Вынікам яго эксперыментатарства сталі самыя высокія ўраджаі збожжавых не толькі на Палессі, але, бадай, і ва ўсёй Беларусі. Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў Героем Сацыялістычнай Працы.

Не менш ярка раскрыўся талент В.М.Гарошкі, калі ён затым шмат гадоў узначальваў аграрную гаспадарку ў Плешчыцах таго ж Пінскага раёна. З выхадам на заслужаны адпачынак не спяшаўся. Некаторы перыяд узначальваў гідрамеліяратыўны тэхнікум (так ён тады называўся), быў прадстаўніком Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў рэгіянальным навучальным цэнтры.

Васіль Майсеевіч не з тых, хто ад нараджэння ў савецкія часы і да сённяшніх дзён прытрымліваўся закасцянелых догм. Ён дыялектычна ўспрымаў рэаліі; як і яго колішні сябра – двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў – разумеў, што калгасная сістэма не спрыяе развіццю чалавечага патэнцыялу, не выклікае зацікаўленасці ў выніках працы. Яго абурала хлуслівасць улад, ён чакаў і, на жаль, не дачакаўся новых, чэсных прэзідэнцкіх выбараў, станоўчых перамен у жыцці беларусаў.

Васіль Майсеевіч Гарошка да апошніх дзён чытаў “Народную Волю”. І сёння ўвесь рэдакцыйны калектыў смуткуе з нагоды яго смерці і выказвае шчырае спачуванне яго вялікай сям’і.

Народавольцы.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!