У Мінску распачынаецца Фестываль еўрапейскага кіно

31
Распачынаецца Фестываль еўрапейскага кіно

У мінскіх кінатэатрах з 20 па 31 студзеня будзе праходзіць Фестываль еўрапейскага кіно. У праграму ўвайшлі лепшыя фільмы Еўропы – удзельнікі і лаўрэаты кінафестываляў ад Берліна да Венецыі.

Фестываль еўрапейскага кіно – новы кінапраект каманды адмененага фестывалю «Лістапад». У яго рамках пакажуць 41 карціну з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Чэхіі, Італіі, Скандынавіі, краін Балтыі, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы. Усе яны – удзельнікі прэстыжных сусветных кінафэстаў.

У праграме сямейныя і гульнявыя фільмы розных жанраў: сацыяльныя драмы, любоўныя прыгоды, фантазіі і заснаваныя на рэальных падзеях гісторыі, камедыі ды анімацыя.

Паказы пройдуць з 20 па 31 студзеня ў кінатэатрах «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно, Silver Screen і ў ТЗЦ Galileo.

Фестываль адкрые фільм «Супернік» Маркуса Ленца.

Топ-6 фільмаў фестывалю на думку рэдакцыі TUT.BY:

  • «Супернік» (Германія);
  • «Зямля блакітная, быццам апельсін» (Украіна, Літва);
  • «Райскі лагер» (Фінляндыя);
  • «Летняя вайна» (Германія);
  • «Мальмкрог» (Румынія).

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!