Фота аўтара

Нягледзячы на моцны мароз і пандэмію кавіду, сотні жыхароў Гомеля прыйшлі 19 студзеня ў галоўны храм Гомельскай епархіі, сабор святых Пятра і Паўла, каб адзначыць апошняе свята каляднага цыклу — Вадохрышча.

Людзі стаяць у чарзе з плястыкавым посудам па святую ваду з капліцы, дзе ёсць свідравіна і прымацавана таблічка “Святая вада”. Пераважная большасць людзей — у масках, але не ўсе.

На рацэ Сож —

Сталага веку гамяльчанін, які набраў ажно пяцілітровую пластыкавую бутэльку вады, стаяў у чарзе без маскі. Назваўся Леанідам.

“Веру, што святая вада дапаможа, дадасць здароўя, — тлумачыць Леанід.— Маску на вуліцы не нашу, бо лічу, што ў мяне добры імунітэт і я не захварэю”.

Святары сабора віншуюць прысутных з хрышчэннем Ісуса Хрыста Янам Хрысціцелем у рацэ Іардан, славяць іерархаў РПЦ і густа акрапляюць чаргу вадою.

На рацэ Сож —

Тым часам на рацэ Сож паблізу пешаходнага моста ратавальнікі аблаштавалі дзве купелі — на правым і левым беразе. Найбольш загартаваныя гараджане усе-такі пераходзяць рэчку і акунаюцца ў палонцы, якую ратавальнікі прарэзалі ў ледзяным покрыве на традыцыйным гарадскім пляжы. Мужчыны і жанчыны адзін за адным спускаюцца па лесвіцы ў ваду, хрысьцяцца, акунаюцца — хто адзін, а хто і тры разы, і хуценька падымаюцца наверх, дзе пастаўлены палаткі для абагрэву.

Паважанага ўзросту кабета, якая назвалася Любай, тлумачыць, што ўжо цягам трох дзесяткаў гадоў не прапускае ніводнага Вадохрышча.

“Каб загартоўваць арганізм, адной купелі на Вадохрышча мала. Я прымаю “ледзяныя ванны” і ў звычайныя дні на вадаёме, дзе ёсць крыніцы і вада не замярзае”,  сцвяржае гараджанка.

Нахвальваюць вадзіцу і сваё добрае адчуванне і ўсе астатнія гараджане, што ў гэты дзень акунуліся ў “гомельскую Іардань” на рацэ Сож.

На рацэ Сож —

На рацэ Сож —

На рацэ Сож —

На рацэ Сож —

Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»