Егіпецкія археолагі знайшлі частку Кнігі Мёртвых

332
Dr. Zahi Hawass / Facebook

Адкрыццё ў егіпецкім паселішчы Саккары, прыкладна ў 30 км на поўдзень ад Каіра, было зроблена групай археолагаў, на чале з былым міністрам старажытнасцяў Егіпта доктарам Захі Хавасам, аб чым кіраўнік групы паведаміў у Facebook .

Археолагі выявілі пахавальны храм царыцы Неарыт, жонкі фараона Тэці, частка якога ўжо была знойдзена ў папярэднія гады.

Сярод найбольш важных адкрыццяў сталі 52 пахавальныя шахты, глыбінёй 10-12 метраў. Унутры шахт захаваліся сотні драўляных трунаў, узрост якіх навукоўцы вызначаюць каля 3000 гадоў. Мноства драўляных пахавальных масак, выдатныя статуі Анубіса, Асірыса і Сокара, гульні, бронзавая сякера і шмат іншага.

Унікальнай знаходкай стаў папірус, даўжынёй чатыры метры, 17 глава з Кнігі мёртвых.

Доктар Захі Хавасс сцвярджае, што гэта знаходка лічыцца самым важным археалагічным адкрыццём гэтага года і зробіць Саккару важным культурным и турыстычным месцам.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!