Памёр вядомы гісторык Леанід Лыч

90
Леанід Лыч

Памёр вядомы гісторык Леанід Лыч. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы, хварэў на каранавірус.

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся ў сельскай сям’і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да галоўнага навуковага супрацоўніка (2016), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Лыч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры.

Даследаваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т.5, 1975), «Гісторыя рабочага класа БССР» (т.4, 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (т.2, 1995), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994) і іншыя.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!