КДБ перадаў у Генпракуратуру “справу Белгазпрамбанка”

114
Генпракуратура. Фота БЕЛТА

Следчае ўпраўленне КДБ перадала ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу супраць топ-менеджараў “Белгазпрамбанка”.

“Абвінавачаныя і іх абаронцы азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. Хадайніцтваў аб спыненні крымінальнага пераследу па прадугледжаных Крымінальным кодэксам падставах, а таксама аб правядзенні дадатковых следчых дзеянняў ніхто з абвінавачаных, за выключэннем В. Бабарыкі, не заявіў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе КДБ.

Па-ранейшаму сем фігурантаў справы (у тым ліку і Віктар Бабарыка) знаходзяцца пад вартай, адзін — пад хатнім арыштам, перадае “Еўрарадыё”.

Раней паведамлялася, што экс-старшыню праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыку вінавацяць па двух артыкулаых Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК (атрыманне хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і “адмыванне” грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры).

Топ-менеджараў банка Сяргея Шабана, Аляксандра Ільясюка, Кірыла Бадзея, Дзмітрыя Кузьміча, Аляксея Задойку і Сяргея Дабралета вінавацяць у атрыманні хабару арганізаваннай групай у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК).

Заснавальніка ТАА “Актыўлізінг” Віктара Кабяка вінавацяць у дачы хабару ў буйным памеры (ч. 2 арт. 431 КК).

“Справа Белгазпрамбанка” ўзнікла пасля таго, як экс-старшыня праўлення Віктар Бабарыка заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. У банку і афіляваных з ім структурах прайшлі ператрусы і затрыманні. Самога Бабарыку разам з сынам Эдуардам затрымалі 18 чэрвеня. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!