СК па “справе Прэс-клуба” супрацоўнічае з праўладным саюзам журналістаў і “ўпаўнаважаным” Шпакоўскім

807
Аляксандр Шпакоўскі. Фота з адкрытай крыніцы
Аляксандр Шпакоўскі. Фота з адкрытай крыніцы

Следчы камітэт Беларусі знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным камітэтам па абароне журналістаў Беларускага саюза журналістаў, а таксама з “упаўнаважаным па абароне журналістаў” БСЖ Аляксандрам Шпакоўскім, паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі міжнароднай арганізацыі “Камітэт абароны журналістаў” (CPJ).

“Дадзенае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з рэкамендацыямі Спецыяльнага прадстаўніка АБСЕ па свабодзе слова і абапіраецца на нацыянальныя традыцыі абароны правоў журналістаў”, – гаворыцца ў адказе за подпісам следчага па асабліва важных справах Ільюшчэні.

СК па “справе Прэс-клуба” супрацоўнічае з праўладным саюзам журналістаў і “ўпаўнаважаным” ШпакоўскімНагадаем, акрамя міжнародна прызнанай Беларускай асацыяцыі журналістаў у Беларусі ёсць і праўладны Беларускі саюз журналістаў, у склад праўлення якога нават уваходзіць міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

Цягам апошніх месяцаў БСЖ не толькі не выступаў за спыненне масавых рэпрэсій супраць журналістаў і медыя, але і ўскладаў віну за “арганізацыю і правакаванне масавых беспарадкаў” у тым ліку на медыя.

“На жаль, значная віна за арганізацыю і правакаванне беспарадкаў ляжыць на медыя (унутраных і замежных), якія свядома ігнаруюць прынцыпы і стандарты прафесіі, прафесійную этыку і адказнасць за будучыню суверэннай Беларусі. Выклікае глыбокае шкадаванне той факт, што шэраг т. зв. «новых медыя» наўпрост рэжысіруе беспарадкі, выступае як мінімум іх завадатарам, а як максімум – іх замоўцам і выканаўцам”, – гаварылася ў заяве праўладнага саюза журналістаў.

Незразумела, чаму Следчы камітэт супрацоўнічае з БСЖ у справе арыштаваных 22 снежня мінулага года прадстаўнікоў “Прэс-клуба Беларусь”, калі ніводзін са змешчаных у СІЗА не з’яўляецца членам праўладнага саюза журналістаў. Разам з тым сярод арыштаваных ёсць члены ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, аднак следства не бачыць нагод супрацоўнічаць з ГА “БАЖ”.

14 студзеня, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і іншыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай аб прызнанні арыштаваных супрацоўнікаў “Прэс-клуба” палітычнымі вязнямі і з патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!