
Брэнд NIVEA MAN адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, калі яго не перанясуць з Беларусі.
Пра гэта кампанія паведаміла ў адказе беларусцы, якая задала пытанне ў Instagram, перадае “Еўрарадыё”.
NIVEA — адзін з ключавых партнёраў Міжнароднай федэрацыі хакея.
Раней пра свае сумневы наконт спансіравання чэмпіянату заявіў яшчэ адзін брэнд, які традыцыйна вылучае грошы на хакей, — кампанія Škoda. Чэшскаму вытворцу аўтамабіляў таксама не падабаецца “беларускі кантэкст” ЧС-2021.
Пытанне пра месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года павінна быць вырашанае да канца студзеня. Раней месцам правядзення былі абраныя Мінск і Рыга.
