
ХК “Дынама-Мінск” папрасіў праз Twitter клуб НХЛ “Нью-Джэрсі” не называць беларуса Ягора Шаранговіча рускім. “Ён з Мінска, Беларусь, і ўся краіна цяпер падтрымлівае яго і “д’яблаў, — піша прэс-служба дынамаўцаў. — …калі ласка, перастаньце называць яго рускім…”, перадае Еўрарадыё.
Hey, New Jersey Devils!
We are thankful to you for trusting Yegor Sharangovich and his debut in the NHL. But, please, stop naming him as Russian like you did in-game blog. He is from Minsk, Belarus, and the whole country supports him and Devils now.@NJDevils pic.twitter.com/X6jzwe7fns
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) January 15, 2021
Шаранговічу 22 гады, ён — ураджэнец Мінска. У 2017-2018 гадах выступаў за мінскае “Дынама”. У 2018-м трапіў у фарм-клуб “Нью-Джэрсі Дэвілз”. Летам 2020 года беларуса аддалі ў арэнду мінскаму “Дынама”, але ў снежні адклікалі назад за акіян. Ягор Шаранговіч — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Мінулай ноччу Шаранговіч дэбютаваў у НХЛ у складзе каманды “Нью-Джэрсі”. Беларусы чакалі гэтага пяць гадоў, з часу, калі з-за траўмы перастаў гуляць Міхаіл Грабоўскі.