Флаги Евросоюза
Флаги Евросоюза. Фото https://www.google.by

Еўразвяз дасць уладам Беларусі 10 мільёнаў еўра для ўдасканалення прававой сферы. Адпаведнае пагадненне 15 студзеня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Грошы выдзяляюць для паляпшэння працы «органаў вяршэнства права» ў сферах: гендарнай роўнасці, міру, правасуддзя і эфектыўных інстытутаў, скарачэння няроўнасці ўнутры краін і між краінамі.

У выніку плануюць: зрабіць больш даступнымі для грамадзянаў доступ да дзяржаўных паслуг, удасканаліць працу платформы pravo.by, палепшыць законы, якія абараняюць персанальныя звесткі, удасканаліць заканадаўства для непаўнагадовых, падтрымаць змены ў законах і інфармацыйных механізмах для барацьбы з кібэрзлачыннасцю, звязанай з непаўнагадовымі.

Чытайце тэрміновыя навіны ў нашым тэлеграм-канале

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»