Даля Грыбаўскайтэ: Я захапляюся беларусамі

201
Даля Грыбаўскайтэ. Фота з адкрытай крыніцы
Даля Грыбаўскайтэ. Фота з адкрытай крыніцы

Былы прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі грамадскай арганізацыі Blue/Yellow і літоўскага тэлебачання LRT TV «Разам да перамогі», паведамляе Polskieradio.pl.

– Я захапляюся беларусамі, – сказала яна падчас акцыі. – Спачатку беларусы мяне вельмі моцна здзівілі, а цяпер я захапляюся іх барацьбой, тым, як яны разумеюць сваю будучыню, што яны самі павінны абараніць сваю свабоду і дэмакратыю. Калі ўсё гэта закончыцца? Вельмі цяжка сказаць. Часам гэтая барацьба працягваецца вельмі доўга.

Падчас анлайн-марафона гледачам прапанавалася зрабіць ахвяраванні на дапамогу ўкраінскім салдатам, валанцёрам, пацярпелым ад вайны, а таксама змагарам за свабоду ў Беларусі.

Поделиться ссылкой: