«Выглядае досыць бледным», – адвакат пра блогера Лосіка, які галадае 29 дзён

57
Палітвязень Ігар Лосік. Фота з адкрытых крыніц
Палітвязень Ігар Лосік. Фота з адкрытых крыніц

13 студзеня суд зноў будзе вырашаць, ці пакідаць блогера пад вартай. За кратамі Ігар ад 25 чэрвеня 2020 года – 199 дзён, піша “Радыё Свабода”.

12 студзеня адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», а таксама кансультанта “Радыё Свабода” Ігара Лосіка ў СІЗА Жодзіна наведаў яго адвакат Дзмітрый Лепрэтар. Сустрэча працягвалася каля дзвюх гадзін. Па словах адваката, Ігар працягвае галадоўку пратэсту.

«Ігар працягвае галадаць. Кажа, што адчувае сябе добра, – расказаў адвакат Дзмітрый Лепрэтар. – Наколькі гэта так, я не магу праверыць. Выглядае ён досыць бледным. Ігар забяспечаны, наколькі я разумею, мінімальным медыцынскім назіраннем. Наколькі яго можа дазволіць сабе ўстанова, дзе ён знаходзіцца. Яму мераюць ціск. Не так даўно сталі замяраць узровень цукру ў крыві. Урачы, медыцынскія супрацоўнікі спрабуюць сачыць за яго станам. Узнікла невялікая праблема з перапіскай. Апошнюю вялікую партыю лістоў ён атрымаў у мінулы аўторак. Пасля гэтага Ігар атрымаў толькі некалькі заказных лістоў, і вось сёння прыйшоў адзін ліст. Дакладней, пусты канверт з паштоўкамі. Мы дакладна ведаем, што Ігару пішуць людзі, але, на жаль, на гэтым тыдні яму лістоў не перадавалі».

13 студзеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу абароны Ігара Лосіка на адмову суда Партызанскага раёна вызваліць палітвязня з-пад варты.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: