Валерый Карбалевіч: Лукашэнка пужае замежных інвестараў

404
Валерый Карбалевіч
Валерый Карбалевіч

Шмат гадоў беларускія ўлады рабілі вялікія высілкі, каб прыцягнуць у краіну замежныя інвестыцыі. Кожны год складаюцца адпаведныя планы. Яны развёрстваюцца па міністэрствах і рэгіёнах. Ствараюцца спецыяльныя анклавы, ці, умоўна кажучы, афшоры, з ільготнымі ўмовамі для бізнесу: свабодныя эканамічныя зоны, Парк высокіх тэхналогій, індустрыяльны парк “Вялікі камень”, піша палітолаг Валерый Карбалевіч.

І вось сваю лепту ў гэтую тытанічную працу ўнёс Лукашэнка. 12 студзеня, прымаючы з дакладам віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава і міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка, ён, згадваючы заходнія санкцыі, заявіў: «У Беларусі працуюць тысячы замежных прадпрыемстваў – дробныя, сярэднія, буйныя. Гэтыя краіны мусяць зразумець: у нас добра з імі – добра гэтым прадпрыемствам. Калі яны зрабілі крокі ў няправільным кірунку і пачынаюць нас нахіляць, мы павінны сіметрычна адказаць. Не трэба баяцца, трэба ўжо ім паказваць зубы».

То бок сардэчна запрашаем замежных інвестараў у Беларусь. У якасці ахвяр.
Не трэба ніякіх заходніх санкцый. Лукашэнка зруйнуе эканоміку ўласнымі рукамі.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: