Суд пакінуў Ігара Лосіка пад вартай. Ён галадае ўжо 28 дзён

29
Палітвязень Ігар Лосік. Фота з адкрытых крыніц
Палітвязень Ігар Лосік. Фота з адкрытых крыніц

За кратамі Ігар з 25 чэрвеня мінулага года – 198 дзён, паведамляе “Радыё Свабода”. Ягоная жонка Дар’я Лосік некалькі дзён таму звярнулася да ўсіх беларусаў з просьбай, каб яны дапамаглі ёй спыніць галадоўку мужа.

11 студзеня суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на трыманне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальнення. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня з’явілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, па словах Дар’і Лосік, гэта не так. У жодзінскім СІЗА ўзнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму знаходзіцца там.

Пра ход расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога не вядома. Яго адвакат Дзмітрый Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаванні. Ён збіраецца наведаць Лосіка ў СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: