Памёр былы рэктар Віцебскага дзяржуніверсітэта Аркадзь Русецкі

105
Фота з фэйсбука Фёдара Грынеўскага

10 студзеня памёр Аркадзь Русецкі — былы рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Яму было 78 гадоў.

Прычыны смерці не паведамляюцца.

Аркадзь Русецкі нарадзіўся 1 лістапада 1942 года ў Гірэвічах (сёння Валожынскі раён). Працаваў рабочым саўгаса «Ракаўскі», 1962 па 1967 гг. – журналістам у «Браслаўскай звяздзе», затым скончыў БДУ.

Працаваў першым сакратаром абкама ЛКСМ, другім сакратаром Віцебскага гаркама КПБ, з 1985 па 1991 год – першым намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі, загадчык ідэалагічнага аддзела, сакратаром ЦК КПБ.

У 1991–1992 гг. атрымаў званне прафесара і працаваў на кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ. У 1995–1997 гг. – намеснік, першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама, у 1997–2009 гг. – рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

З 2009 года – прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры ВДУ.

Развітанне з Аркадзем Русецкім адбудзецца 12 студзеня ў «Ціхай абіцелі», што на вуліцы Петруся Броўкі.

Поделиться ссылкой: