КХЛ. Мінскае “Дынама” на сваёй пляцоўцы саступіла магнітагорскаму “Металургу”

46
Фота з адкрытыз крыніц

“Металург” не вельмі зручная каманда для беларускага “Дынама”. З 24 матчаў паміж камандамі мінчане здолелі перамагчы толькі ў сямі.

Пасля нядаўняй цяжкай гульні ў Маскве, дзе “зубры” саступілі тамашнім дынамаўцам 0:2, сёння нашы хакеісты прайгралі з такім жа лікам першы перыяд магнітагоцам.

У сярэдзіне другога перыяда мінчане прапусцілі яшчэ адну шайбу, але здолелі праз хвіліну адну адыграць. Гол забіў Дзяніс Масалёў.

У заключнай трэці гульні дынамавец Павел Варфаламееў закінуў ў вароты саперніка яшчэ адну шайбу. Але на большае нашых хакеістаў не хапіла. А магнітагорцы забілі яшчэ адзін гол.

Пры роўнай па статыстыцы гульні лік 2:4 не на карысць беларускай каманды.

Магчыма, паказаць лепшае, на што яны здатныя, нашым хакеістам перашкодзілі выдаленні. Штрафных хвілін у мінчан было ў 4 разы болей, чым у магнітагорцаў: шаснаццаць супраць чатырох.

Поделиться ссылкой: