Генпракурор: той, хто падняў руку на сілавіка, падымае руку на дзяржаву

229
Фота Еўрарадыё

У суды Беларусі накіравана 259 спраў па “масавых беспарадках” у адносінах 309 асоб. З іх 141 крымінальная справа ўжо разгледжана. Большасць атрымалі “максімальнае пакаранне”, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на тэлеканал “Беларусь 1”.

“Гэта пазіцыя, гэта права пракурора. Мы гэтае права заяўляем і яго рэалізуем, — кажа генпракурор Андрэй Швед. — Той, хто падняў руку на службовую асобу праваахоўнага органа… падымае руку на дзяржаву, і дзяржава проста абавязана рэагаваць на гэтыя выклікі”.

Па словах Шведа, судамі разгледжана ўжо больш за 200 крымінальных спраў, распачатых у дачыненні да пратэстоўцаў. Пры гэтым ён нічога не сказаў пра адсутнасць крымінальных спраў у дачыненні да сілавікоў, якія перавышалі свае паўнамоцтвы — збівалі, катавалі затрыманых на мірных акцыях пратэсту.

Поделиться ссылкой: