
Генпракуратура Беларусі пракаментавала рашэнне пазбаўляць студэнтаў стыпендый за пропускі без паважнай прычыны заняткаў (за 10 гадзінаў прагулаў за месяц). Парушэнняў у пастанове Міністэрства адукацыі і Міністэрства фінансаў не знойдзена. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага ў Telegram прэс-службай Мінадукацыі, паведамляе Еўрарадыё.
Сумесная пастанова Мінфіна і Мінадукацыі (№ 247/36 ад 21 верасня 2020-га) была апублікавана ў кастрычніку. Тады яшчэ праходзілі масавыя вулічныя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічалі і студэнты.
Генпракуратура лічыць, што міністэрствы, якія прынялі рашэнне, маюць на гэта паўнамоцтвы, таму супярэчнасцяў дзейнаму заканадаўству няма і адсутнічаюць падставы “для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання”.