Ціханоўская прапанавала Літве змяніць афіцыйную назву Беларусі на літоўскай мове

208
Святлана Ціханоўская. Фота: https://t.me/tsikhanouskaya/593
Святлана Ціханоўская. Фота: https://t.me/tsikhanouskaya/593

Святлана Ціханоўская даслала міністру замежных спраў Літвы Габрыэлюсу Ландсбергісу ліст з заклікам змяніць назву нашай краіны на літоўскай мове з Baltarùsija на Belarusià, паведамляе прэс-служба прэтэндэнта на пост прэзідэнта Беларусі.

«Гэта магло б стаць знакам павагі Літвы да суверэнітэту Беларусі і падтрымкі моўна-культурнай ідэнтычнасці беларускага народа. Цяперашняя афіцыйная назва Baltarùsija, на жаль, успрымаецца як калька з расійскай назвы “Белоруссия”, вядзе да памылковай асацыяцыі з дзяржавай Расіяй. Сярод прапаноў, якія ўжо гучалі ў літоўскім экспертным асяроддзі, форма Belarusià нашым экспертам бачыцца найбольш прымальнай», – гаворыцца ў лісце.

На гэты момант афіцыйную назву нашай краіны да беларускага арыгіналу наблізілі ў 24 дзяржавах Еўропы. Габрыэлюс Ландсбергіс сам раней выказаў прапанову, каб Офіс Ціханоўскай звярнуўся да Літвы з такім лістом.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: