Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПа Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў

1347

Святлана Скаражонак — самая публічная супрацоўніца жаночага ўзводу мінскага АМАПа. Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ — з сям’і бацькі-афганца, вывучылася на піяршчыцу, але пайшла служыць, піша NN.BY.

Днямі Святлана памерла. Абставіны смерці невядомыя.

Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва мінскага АМАПа выказалі спачуванні яе родным праз старонкі ведамственнай газеты «На страже».

Святлане Скаражонак было 29 гадоў, яна паходзіла з Нясвіжа. Бацька-памежнік у савецкія часы служыў у Афганістане і Туркменістане, маці — культработніца. Святлана была адзіным дзіцём у сям’і.

Скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пасля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе стала служыць у АМАПе.

Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПа Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў

Жаночы ўзвод у мінскім АМАПе быў створаны яшчэ ў 2009 годзе. Жанчыны-амапаўкі надглядаюць людзей у судах, на канцэртах, спартыўных турнірах, а таксама патрулююць вуліцы.

Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПа Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў
Святлана справа

У папярэдніх інтэрв’ю Святлана Скаражонак расказвала, што яе малады чалавек таксама служыць у АМАПе: «У нас з Максімам акрамя службы шмат супольнага, я б наўрад ці змагла сустракацца з чалавекам «з грамадзянкі». Калі ў нас супадаюць выхадныя, адпраўляемся на велапрагулкі ў парк, ходзім у кіно, тэатры».

Пытанне, ці мае смерць Святланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама пакінула без каментароў.

Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПа Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў
Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Поделиться ссылкой: