У Мінску разам памоляцца арцыбіскуп Кандрусевіч і біскуп Велікаселец

68
Фота: catholic.by

24 студзеня у мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Казіміра Велікасельца, паведамляе Catholic.by.

Нагадаем, што 3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіравання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту.

У сувязі з тым, што пасля выхаду на пенсію Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта яго катэдра засталася вакантнай, на час да прызначэння яго наступніка Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі быў прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, чые паўнамоцтвы пасля дасягнення ім у маі мінулага года пенсійнага ўзросту былі працягнуты Святым Айцом яшчэ на два гады.

Супольная Эўхарыстыя ў галоўнай святыні сталіцы стане малітваю падзякі за шматгадовае служэнне Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Пачатак святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9) 24 студзеня а 13-й гадзіне.

Адначасова на партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя гэтай цэлебрацыі.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: