Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

161
Анатоль Цітоў. Архіўнае фота
Анатоль Цітоў. Архіўнае фота

5 студзеня ў Мінску на 74-м годзе жыцця памёр славуты беларускі гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў. Пра гэта “Свабодзе” паведамілі ягоныя сябры.

У апошні час ён шмат хварэў, але да апошняга працаваў над новымі кнігамі.

Выпускнік гістфака Белдзяржуніверсітэта, Анатоль Цітоў пачынаў навуковым супрацоўнікам, а пасля старшым палеографам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. З 1983 года выкладаў у Мінскім інстытуце культуры, пасля ў БДУ, быў старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навуковага-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы.

Аўтар шматлікіх кніг, навуковых работ па геральдыцы, генеэалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, у тым ліку «Гербы беларускіх гарадоў» (1983), «Гарадская геральдыка Беларусі» (1989), «Наш сімвал – Пагоня» (1993), «Геральдыка Беларусі» (2010), «Гербоўнік беларускіх гарадоў» (2015) ды інш.

У пачатку 1990-х Анатоль Цітоў уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета, якая распрацавала эталоны выкарыстаньня бел-чырвона-белага сцяга.

Быў членам геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, Расіі.

Развітанне з Анатолем Цітовым адбудзецца 8 студзеня па адрасе Альшэўскага, 12 з 14-й да 15-й гадзіны. Пахаваюць навукоўца на Чыжоўскіх могілках.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: