Мінінфарм не адмяняе кніжную выставу і выдаткуе на яе 160 тысяч рублёў

89
Дэфіцыт бюджэту і каранавірус правядзенню выставы не перашкаджаюць. Ілюстрацыйнае фота
Дэфіцыт бюджэту і каранавірус правядзенню выставы не перашкаджаюць. Ілюстрацыйнае фота

На сайце дзяржзакупак з’явіўся лот Мінінфарма на арганізацыю і правядзенне XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. З гэтага вынікае, што, па-першае, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, чыноўнікі не адмовіліся ад правядзення выставы. А па-другое, яны збіраюцца выдаткаваць на яе 160 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту, піша “Еўрарадыё”.

– У першай дэкадзе лютага ў Беларусі штогод праходзіць найбуйнейшы міжнародны форум – Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яна традыцыйна збірае вялікую колькасць прадстаўнікоў далёкага і блізкага замежжа, грамадзян Беларусі, – заявіў у кастрычніку мінулага года намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

З дакументаў па тэндары мы даведваемся, што на выставу плануецца запрасіць 300 чалавек. У тэндар уваходзяць арганізацыя сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў “Мастацтва кнігі” і “Першацвет”, арганізацыя і правядзенне пісьменніцкага стартапа (!), арганізацыя прыёму афіцыйных дэлегацый, вядзенне сацсетак (facebook, vk.com, instagram) і анлайн-вяшчанне на youtube-канале.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: