Сваякі затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» пералічылі СК 110 тысяч рублёў

274
Дыскусія ў
Дыскусія ў "Прэс-клубе", архіўнае фота

Родныя арыштаваных па справе «Прэс-клуба» пералічылі на рахунак Следчага камітэта 110 тысяч рублёў. Такім чынам яны кампенсавалі шкоду, нібыта нанесеную дзейнасцю культурна-асветніцкага праекта, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пра тое, што 6 студзеня на рахунак Следчага камітэта родныя затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» пералічылі амаль 110 тысяч рублёў, “Свабодзе” расказала дачка Юліі Слуцкай Аляксандра.

«Сёння мы ўнеслі плацёж на рахунак Следчага камітэта, – расказала Аляксандра Слуцкая. – Гэта называецца “забеспячэнне пагашэння нанесеных страт” – 109769 рублёў. Такая сума фігуруе ў матэрыялах справы. У кампенсацыі сродкаў удзельнічалі родныя ўсіх затрыманых».

Па словах Аляксандры Слуцкай, кампенсацыя сродкаў не азначае прызнання віны абвінавачанымі.

Юлію Слуцкую і шэраг іншых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і спрыянні гэтаму.

31 снежня выставілі абвінавачанні:

  • Юліі Слуцкай, заснавальніцы «Прэс-клуба»;
  • Сяргею Альшэўскаму, фінансаваму дырэктару;
  • Але Шарко, праграмнаму дырэктару;
  • Пятру Слуцкаму, аператару;
  • Дзянісу Сакалоўскаму, аператару.

Усіх іх утрымліваюць пад вартай у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба» дэпарціравалі ў Расію

Кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба», грамадзяніна Расіі Сяргея Якупава ў той жа дзень пад канвоем даставілі ў мінскі аэрапорт і дэпарціравалі з краіны.

Як расказаў “Свабодзе” сам Якупаў, яму не прад’явілі абвінавачання, ён мае статус свабоднага чалавека, усе падазрэнні з яго знятыя.

Каменціраваць сітуацыю ён пакуль не гатовы.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: