Пад Докшыцамі зваліўся з моста і загарэўся аўтамабіль, загінуў мужчына

42
На месцы здарэння. Фота @skgovby

У Докшыцкім раёне зваліўся з моста легкавы аўтамабіль, загінуў мужчына.

Як паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на Telegram прэс-службы Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў ноч з 5 на 6 студзеня. Спачатку кампанія распівала спіртныя напоі, а пасля двое мужчын паехалі на аўтамабілі Volvo. Каля вёскі Ваўча вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго машына звалілася з моста, перакулілася і загарэлася.

Гаспадар аўтамабіля з месца здарэння ўцёк, яго пазней затрымалі. А вось 38-гадовы мужчына, мясцовы жыхар, загінуў. Следчыя высвятляюць, хто кіраваў легкавіком.

Пад Докшыцамі зваліўся з моста і загарэўся аўтамабіль, загінуў мужчына
На месцы здарэння. Фота @skgovby
Пад Докшыцамі зваліўся з моста і загарэўся аўтамабіль, загінуў мужчына
На месцы здарэння. Фота @skgovby

Поделиться ссылкой: