Малочны камбінат у Маладзечне гатовы перайсці на беларускамоўную ўпакоўку

62
Такое малако падабаецца беларусам. Фота: https://www.21.by

Пра гэта расказала прадстаўніца грамадскай ініцыятывы «Умовы для мовы» Аліна Нагорная.

– Мы запусцілі кампанію «Беларускаму малаку – беларуская мова!», бо большасць брэндаў зусім не ўжывае беларускую мову, быццам беларускамоўных беларусаў не існуе. На сваім сайце мы сабралі ўсе малочныя брэнды Беларусі. Сэнс у тым, што кожны ахвотны можа дасылаць звароты з просьбай выкарыстоўваць беларускую мову на ўпакоўцы частцы малочных кампаній. За гэта атрымлівае ад нас налепкі і магніцік, – тлумачыць Аліна.

Адзін з удзельнікаў даслаў зварот на малочны камбінат у Маладзечне. Вось які адказ атрымалі ад прадпрыемства:

«Мы з вялікай павагай ставімся да роднай беларускай мовы. ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» уваходзіць у склад ААТ «Мінскі малочны завод №1» – кіруючая кампанія холдынгу «Першы малочны». ААТ «Мінскі малочны завод №1» – кіруючая кампанія холдынгу «Першы малочны» паведаміла, што па меры выкарыстання наяўнай упакоўкі станоўча разгледзіць гэтае пытанне (…). Мы падтрымліваем вас у імкненні бачыць тавары з маркіроўкай на беларускай мове.»

– Гэта значыць, што беларуская мова на ўпакоўцы з’явіцца, калі скончыцца наяўны запас упаковак і этыкетак, – адзначае Аліна Нагорная.

Поделиться ссылкой: