Адам Міхнік: «Беларусы паказалі, як выплюнуць кляп і патрабаваць свае правы»

218
Адам Міхнік
Адам Міхнік

Актыўны ўдзельнік польскага руху «Салідарнасць», заснавальнік папулярнага выдання Gazeta Wyborcza Адам Міхнік расказаў, чаму падзеі ў Беларусі маюць надзвычайнае значэнне для ўсяго свету. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

«Беларусы паказалі, як можна выплюнуць кляп і патрабаваць свае правы ў краіне, дзе дыктатар апантаны прагай улады і трымаецца толькі на дубінках, гвалце, хлусні. Таму вокліч “Сыходзь!” адрасаваны ўсім дыктатарам свету – з асаблівым акцэнтам на тых, хто знаходзіцца ва ўладзе альбо рыхтуецца да яе, у тым ліку ў маёй краіне», – піша ў Gazeta Wyborcza Адам Міхнік.

Паводле яго пераканання, у Польшчы не было б пратэстаў, калі б вялікая хваля надзеі не пайшла з Беларусі.

«Незалежна ад таго, што яшчэ можа адбыцца, беларускі народ ужо перамог, – перакананы польскі інтэлектуал. – І хоць Беларусь не была, як пісаў шмат гадоў таму пісьменнік Алесь Адамовіч, “Вандэяй перабудовы”, сёння яна стала сапраўднай надзеяй дэмакратычнай перабудовы. Гэта паўстанне ў імя годнасці і свабоды».

Адам Міхнік згадаў, што больш за 30 гадоў таму Gazeta Wyborcza стваралася людзьмі дэмакратычнай апазіцыі, якіх збівалі дубінкамі, саджалі ў турмы і абыходзіліся з імі гэтак жа, як сёння ставяцца да беларускіх дэмакратаў.

«Хай гэта будзе для вас знакам надзеі, – падсумаваў ён, дадаўшы, што сённяшняя Беларусь – гэта надзея Еўропы. – Думаю, я магу прыгадаць наш агульны (польскі, беларускі, украінскі) лозунг: «За нашу і вашу свабоду!». Вы пераможаце!”

Паводле Адама Міхніка, у гэты момант лёс еўрапейскай гісторыі змяшчаецца да Беларусі.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: