Прафесар Анатоль Міхайлаў сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта ЕГУ

186
Анатоль Міхайлаў
Фота: ЕГУ

5 студзеня прафесар Анатоль Міхайлаў пакінуў пасаду прэзідэнта ЕГУ. Задаволіўшы заяву аб адстаўцы, Агульны сход саўладальнікаў вырашыў скасаваць пасаду прэзідэнта ЕГУ, гаворыцца ў паведамленні ўніверсітэта, паведамляе Наша Ніва.

Анатоль Міхайлаў стаў ініцыятарам стварэння ЕГУ у Мінску ў 1992-м і да 2014 года быў першым рэктарам універсітэта. З 1 кастрычніка 2014 года сп. Міхайлаў займаў пасаду Прэзідэнта ЕГУ.

«Мяркую, што цяпер, цягам чарговага этапа трансфармацыі ўніверсітэта і яго праграм, надышоў найбольш спрыяльны момант для майго рашэння. Упэўнены, што патэнцыйныя магчымасці нашага праекта далёка не вычарпаныя ў эпоху новых выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасная гуманітарная адукацыя», — сказаў прафесар Міхайлаў.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: