Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў

66
Фелікс Шкірманкоў
Фелікс Шкірманкоў / twitter.com/PartyjaBNF

Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў. Ветэрану вайны было 94 гады, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ. Прычынай смерці называюць каранавірус, перадае Еўрарадыё.

Шкірманкоў — ураджэнец Прапойска (цяперашні Слаўгарад). У вайну партызаніў, пасля трапіў на фронт, дайшоў да Чэхіі, меў чатыры раненні. Быў геолагам, працаваў у партыйных структурах, у пачатку 1990-х ачольваў Слаўгарадскі гарсавет. Аўтар двух дзясяткаў кніг вершаў і прозы.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: