Палітвязням Мікалаю Статкевічу і Змітру Казлову працягнулі тэрмін арышту

169
Мікалай Статкевіч. Фота https://t.me/mikstatkevich

Тэрмін утрымання пад вартай апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча і блогера Змітра Казлова (Шэры Кот) падоўжылі на тры месяцы – да 29 сакавіка, паведамляюць naviny.by.

Абодвум палітвязням у снежні выставілі новае абвінавачванне паводле арт. 293 («масавыя закалоты»).

Статкевіч знаходзіцца за кратамі з 31 мая, Казлоў – з 10 чэрвеня.

Поделиться ссылкой: