Пабудаваў чатыры касцёлы, хацеў быць медыкам. Што вядома пра біскупа Казіміра Велікасельца?

117
Казімір Велікаселец
Фота https://belsat.eu

Апостальскім адміністратарам на мітрапаліцкую катэдру Папа Рымскі Фрацішак прызначыў біскупа Казіміра Велікасельца. Біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец – найстарэйшы іерарх сучаснага Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец апошнія гады служыць у Гомелі. 5 мая мінулага года яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Францішак дазволіў біскупу Казіміру выконваць свае функцыі яшчэ два гады.

Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна на Берасцейшчыне. Ягоныя бацькі – звычайныя сяляне – былі вернікамі і з дзяцінства прывучалі сына да малітвы. Калі Казіміру было 10 гадоў, бацька адвёз яго роварам у найбліжэйшы касцёл у Кобрыне. Адлегласць ад дома да касцёла складала ажно 60 кіламетраў. Таму бацька выехаў з сынам а 2-й гадзіне ночы, прыехалі ж на месца толькі а 8-й раніцы. Казімір Вялікаселец кажа, што добра памятае першую споведзь і камунію, як і дарогу да касцёла і назад.

Пасля войска Казімір Велікаселец працаваў зваршчыкам на будаўніцтве ўнівермага ў Вільні і прыходзіў у касцёл. Тады ён навучаўся ў падпольнай духоўнай семінарыі. У гэты час Казімір пазнаёміўся і пасябраваў з Тадэвушам Кандрусевічам, піша «Ватыканскае радыё». Першапачаткова біскуп хацеў стаць медыкам і нават падаў дакументы ў вучэльню, паколькі сумняваўся ў сваім пакліканні, але пасля вяртання ў Беларусь працягваў таемна рыхтавацца да паступлення ў семінарыю. У 1981 годзе яго прынялі ў Рыжскую семінарыю на трэці курс.

У 1992 годзе Казіміра Велікасельца прызначылі генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, у 1999 годзе ён атрымаў біскупскую сакру.

Казімір Велікаселец за час свайго служэння пабудаваў чатыры касцёлы.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: