Беларуская праваслаўная царква ўнесла прапановы па змене Канстытуцыі

225

Беларуская праваслаўная царква выступіла са сваімі прапановамі па зменах у Канстытуцыю. Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, распавёў у эфіры тэлеканала АНТ, перадае Еўрарадыё.

Мітрапаліт сказаў, што прапановы датычаць сацыяльнай сферы: “Гэта і замацаванне ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам хрысціянскай традыцыі, традыцыі беларускага народа. Гэта і замацаванне пэўных сацыяльных пытанняў, якія павінны быць пазначаныя: клопат пра падрастаючае пакаленне, пра людзей нямоглых, пажылых”.

Акрамя таго, БПЦ выступіла з прапановамі патрыятычным выхаванні і духоўным складніку ў выхаванні моладзі.

Па словах Веніяміна, калі прапановы БПЦ падтрымаюць, то ў Канстытуцыі асобным пунктам будзе рэкамендавана праводзіць курсы, “якія спрыяюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа”.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале

Поделиться ссылкой: