На гомельскія вуліцы вярнуліся патрулі 

928

У нядзелю, 3 студзеня, на вуліцах Гомеля зноў сталі заўважныя шматлікія міліцэйскія патрулі – пешыя і на аўтамашынах. Выглядае, міліцыя ў новым годзе аднавіла ўзмоцнены рэжым нясення службы. Прынамсі напярэдадні такой колькасці патрульных не назіралася.

На гомельскія вуліцы вярнуліся патрулі 

На гомельскія вуліцы вярнуліся патрулі На гомельскія вуліцы вярнуліся патрулі Нядзеля – традыцыйны дзень пратэстаў, хоць апошнім часам нейкай асаблівай вулічнай актыўнасці гараджан супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў не назіралася. Адзінкавыя акцыі пратэстаў былі зафіксаваны ў розных мікрараёнах горада.

Стомленыя кавідам і масачным рэжымам, гараджане ў новым годзе заняты найперш прагулкамі на свежым паветры ды паведваннем з дзецьмі навагодніх атракцыёнаў, якімі запоўнены галоўныя плошчы горада.

На гомельскія вуліцы вярнуліся патрулі 

Фота аўтара.

Поделиться ссылкой: