Стартаваў прыём заявак на беларускі адбор да «Еўрабачання-2021»

63
Фота з адкрытай крыніцы
Фота з адкрытай крыніцы

Беларусь будзе выбіраць новага прадстаўніка на “Еўрабачанні-2021” замест дуэта VAL, які перамог у нацыянальных спаборніцтвах летась. Музыкі падпісалі ліст за новыя выбары, Белтэлерадыёкампанія назвала гурт несумленным, паведамляе “Радыё Свабода”.

Беларусь, як і яшчэ 19 краін, правядзе новы адбор. Заяўкі прымаюцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі да 31 студзеня.

«Еўрабачанне-2020» мелася адбыцца ў Нідэрландах летась, але эпідэміялагічная сітуацыя вымусіла дырэкцыю конкурсу адкласці яго на год. 22 краіны захавалі за пераможцамі мінулагодніх нацыянальных адбораў права паехаць у Ратэрдам 18–22 мая 2021 года.

Белтэлерадыёкампанія змяніла правілы нацыянальнага адбору. Прэтэндэнтам неабходна даслаць відэазапіс выканання кампазіцыі з жывым гукам. Адзін прэтэндэнт можа прадставіць толькі адну песню. Яна не можа мець камерцыйнай рэалізацыі, хранаметраж абмежаваны 3 хвілінамі.

Да ўдзелу ў нацыянальным адборы запрашаюць як сольных выканаўцаў, так і калектывы з колькасцю ўдзельнікаў не больш за шэсць чалавек. Могуць удзельнічаць і замежныя грамадзяне. Узроставае абмежаванне – не маладзейшыя за 16 гадоў.

Дуэт VAL, які перамог у беларускім конкурсе летась, раскрытыкаваў прымус выступаць на дзяржаўных канцэртах, за што атрымаў ад Белтэлерадыёкампаніі абвінавачанні ў «адсутнасці сумлення».

У кастрычніку музыкі дуэта Валерыя Грыбусава і Улад Пашкевіч падпісалі адкрыты ліст дзеячаў культуры з патрабаваннямі перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць «чорныя спісы» і не чыніць ціск на майстроў культуры, не згодных з палітыкай уладаў.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: