СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтвы Андрэя Бастунца і вядомых журналістаў

245
Кацярына Андрэева. Фота з адкрытай крыніцы
Кацярына Андрэева. Фота з адкрытай крыніцы

Следчы камітэт адмовіў у задавальненні хадайніцтваў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, галоўных рэдактараў газеты “Новы Час” Аксаны Колб, газеты “Народная Воля” Іосіфа Сярэдзіча, журналіста Валерыя Каліноўскага аб вызваленні журналісткі “Белсата” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) пад асабістае паручальніцтва, паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Старшы следчы Фрунзенскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта І.Курыловіч у сваёй пастанове, якая была дасланая заяўнікам, называе хадайніцтвы неабгрунтаванымі, таму яны не могуць быць задаволеныя: “Падчас папярэдняга расследавання сабраны вычарпальныя доказы ў дастаковым аб’ёме, якія паказваюць на здзяйсненне Бахвалавай К.А. злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь. Да абвінавачванай Бахвалавай К.А. законна і абгрунтавана прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, падстаў для адмены яе няма”.

Раней падобную адмову СК даслаў на хадайніцтвы аб вызваленні Дар’і Чульцовай. Следчы назваў тыя хадайніцтвы неабгрунтаванымі і нематываванымі. Таксама было тлумачэнне, што ў выпадку вызвалення Чульцова можа схавацца ад следчых органаў і суда, перашкаджаць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы.

Журналісткі Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада, калі былі затрыманыя пасля прамой трансляцыі для “Белсата” з разгону сілавікамі акцыі ў Мінску. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтвы Андрэя Бастунца і вядомых журналістаўТэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: