У Беларусі мясцовым уладам дазволілі ўводзіць збор для тых, хто едзе за мяжу на аўтамабіл

124

Гаворка ідзе аб мясцовым зборы за перасячэнне дзяржаўнай мяжы на машыне праз пункты пропуску. Фактычна новы збор датычыцца ўсіх легкавых аўтамабіляў.

Памер збору будуць вызначаць абласныя Саветы дэпутатаў на тэрыторыі адпаведных рэгіёнаў, гэтая норма пачала дзейнічаць з 1 студзеня. Стаўка збору можа быць у межах 3 базавых велічынь (87 рублёў) і не будзе залежыць ад колькасці пасажыраў у аўтамабілі.

Плаціць збор мусіць кіроўца аўтамабіля да перасячэння мяжы або ў пункце пропуску. Норма распаўсюджваецца як на машыны фізічных асобаў, так і на аўтамабілі, якія належаць ІП і арганізацыям.

Поделиться ссылкой: