Як прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Новым годам

445
Гітанас Наўседа / twitter.com/GitanasNauseda

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа павіншаваў беларусаў з Новым годам. Ён апублікаваў беларускамоўны твіт. Наўседа згадаў, што ў 2020-м беларускаму народу “выпала гістарычнае выпрабаванне — і біч ковіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю”. Ён піша, што побач з беларусамі ў іх барацьбе “Літва і ўвесь ЕС”, перадае “Еўрарадыё”.

Прэзідэнт Літвы пажадаў беларусам “цярпення, трываласці і веры”, а таксама, каб іх надзеі ў 2021 годзе спраўдзіліся.

Гітанас Наўседа павіншаваў і ўкраінскі народ — напісаў на ўкраінскай мове твіт.

Поделиться ссылкой: