
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і беспрэцэдэнтнага гвалту супраць мірных пратэстуючых Аляксандр Лукашэнка і ягонае атачэнне зноў трапілі пад санкцыі Еўрасаюза, ЗША ды іншых краін свету. Поўны спіс тых, хто патрапіў пад санкцыі, прыводзіць “Радыё Свабода”.
Еўрасаюз цягам 2020 года ўводзіў свае візавыя і маёмасныя санкцыі супраць беларускіх уладаў у тры этапы.
Першы санкцыйны спіс быў абнародаваны 2 кастрычніка. У ім апынуліся 40 беларускіх чыноўнікаў: кіраўнікі і старшыя афіцэры МУС, КДБ, члены ЦВК ды іншыя асобы, датычныя да фальсіфікаці вынікаў выбараў і да палітычных рэпрэсій.
Першы этап санкцый
2 кастрычніка Еўрасаюз у дадатак да «чорнага спісу», які існаваў на той момант і ў які ўваходзілі Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка, датычныя да знікнення ў Беларусі апанентаў улады ў 1999–2000 гадах, ухваліў новы санкцыйны спіс: увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў – кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, членаў ЦВК, былога генеральнага пракурора.
Прадстаўнікі сілавых структур (пасады пазначаны на момант агучвання рашэння)
Юрый Караеў – міністр унутраных спраў
Генадзь Казакевіч – першы намеснік міністра ўнутраных спраў
Аляксандр Барсукоў – намеснік міністра ўнутраных спраў
Сяргей Хаменка – намеснік міністра ўнутраных спраў
Юрый Назаранка – намеснік міністра ўнутраных спраў
Хазалбек Атабекаў – намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС
Аляксандр Быкаў – камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС
Аляксандр Шэпелеў – кіраўнік дэпартамента аховы МУС
Дзмітрый Балаба – камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама
Іван Кубракоў – кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама
Максім Гамола – намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска
Аляксандр Аляшкевіч – першы намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска
Андрэй Галенка – намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска
Аляксандр Васільеў – начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама
Алег Шулякоўскі – першы намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама
Анатоль Васільеў – начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама
Аляксандр Астрэйка – начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама
Максім Міховіч – камандзір АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама
Леанід Жураўскі – камандзір АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама
Міхаіл Дамарнацкі – камандзір АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама
Іван Сакалоўскі – былы начальнік мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна
Валерый Вакульчык – дзяржсакратар Савета бяспекі, экс-старшыня КДБ
Сяргей Церабаў – першы намеснік старшыні КДБ
Дзмітрый Равуцкі – намеснік старшыні КДБ
Уладзімір Калач – намеснік старшыні КДБ
Алег Чарнышоў – намеснік старшыні КДБ
Аляксандр Канюк – былы генеральны пракурор Беларусі
Кіраўнікі і члены Цэнтрвыбаркама
Лідзія Ярмошына – старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Вадзім Іпатаў – намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама
Алена Дмухайла – сакратар Цэнтрвыбаркама
Андрэй Гуржы – член Цэнтрвыбаркама
Вольга Дарашэнка – член Цэнтрвыбаркама
Сяргей Каліноўскі – член Цэнтрвыбаркама
Святлана Кацуба – член Цэнтрвыбаркама
Аляксандр Ласякін – член Цэнтрвыбаркама
Ігар Плышэўскі – член Цэнтрвыбаркама
Марына Рахманава – член Цэнтрвыбаркама
Алег Сліжэўскі – член Цэнтрвыбаркама
Ірына Цалікавец – член Цэнтрвыбаркама
Другі этап санкцый
6 лістапада спіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі і прэс-сакратара, старшыню КДБ, старшыню Следчага камітэта, старшыню Канстытуцыйнага суда і іншых асоб з найвышэйшага кіраўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка – абвешчаны ЦВК пераможцам выбараў 9 жніўня, не прызнаны легітымным прэзідэнтам краінамі Еўрасаюза, ЗША і іншымі дзяржавамі свету
Віктар Лукашэнка – памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы
Ігар Сергеенка – кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта
Іван Церцель – старшыня КДБ
Раман Мельнік – начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС
Іван Наскевіч – старшыня Следчага камітэта
Аляксей Волкаў – былы першы намеснік старшыні Следчага камітэта, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
Сяргей Аземша – намеснік старшыні Следчага камітэта
Андрэй Смаль – намеснік старшыні Следчага камітэта
Андрэй Паўлючэнка – кіраўнік аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце
Ігар Бузоўскі – намеснік міністра інфармацыі
Наталля Эйсмант – прэс-сакратар прэзідэнта
Сяргей Зубкоў – камандзір групы «Альфа» (спецназ)
Андрэй Раўкоў – былы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі
Пётр Міклашэвіч – старшыня Канстытуцыйнага суда
Трэці этап санкцый
17 снежня Савет Еўрасаюза зацвердзіў новы пакет санкцый адносна Беларусі. Пад абмежаванні трапілі яшчэ 29 фізічных асоб і 7 юрыдычных.
Фізічныя асобы
Анатоль Сівак – віцэ-прэм’ер урада Беларусі
Іван Эйсмант – кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі
Уладзімір Каранік – памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці (экс-міністр аховы здароўя)
Наталля Качанава – старшыня Савета Рэспублікі
Ігар Луцкі – міністр інфармацыі
Павел Лёгкі – экс-намеснік міністра інфармацыі
Андрэй Швед – генеральны пракурор
Генадзь Богдан – намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта
Ігар Бурмістраў – першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі
Арцём Дунько – старшы інспектар дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК
Алег Каразей – начальнік упраўлення прафілактыкі МУС
Дзмітрый Кур’ян – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС
Аляксандр Турчын – старшыня Мінаблвыканкама
Дзмітрый Шумілін – намеснік начальніка аддзела масавых мерапрыемстваў ГУУС Мінгарвыканкама
Віталь Стасюкевіч – намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Гродна
Сяргей Каліннік – начальнік Савецкага РУУС Мінска
Віктар Станіслаўчык – намеснік начальніка Савецкага РУУС Мінска
Вадзім Прыгара – начальнік Маладзечанскага РАУС
Вікторыя Шабуня – суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска
Аляксандр Петраш – суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска
Юлія Густыр – суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска
Алена Жывіца – суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска
Алена Някрасава – суддзя Заводскага раённага суда Мінска
Марына Фёдарава – суддзя Савецкага раённага суда Мінска
Алена Літвіна – суддзя Ленінскага раённага суда Мінска
Наталля Дзядкова – суддзя Партызанскага раённага суда Мінска
Андрэй Лагуновіч – суддзя Савецкага раённага суда Гомеля
Аляксандр Шакуцін – бізнесмен з атачэння Лукашэнкі
Мікалай Верабей – бізнесмен з атачэння Лукашэнкі
Юрыдычныя асобы
ЗАТ «Белтэхэкспарт»
«Дана Холдынгз/Дана Астра»
Упраўленне спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ТАА «Сінэзіс»
ААТ «АГАТ – электрамеханічны завод»
ААТ «140-ы рамонтны завод»
ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»
Прычынамі санкцый сталі рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў: адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне журналістаў і гвалт над імі.
Акрамя таго, парушэнні правілаў прэзідэнцкіх выбараў, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці выбараў, адхіленне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазіцыйных кандыдатаў, стварэнне абмежаванняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фарміраванне выбарчых камісій.